На рынку ў Гродна абрынуўся павільён
16.02.2010 09:22
—
ЧП
![]() |
Фото: s13.ru |
Як паведамілі карэспандэнту інтэрнет-выдання "Твой стыль" у аддзеле прапаганды гарадзенскага абласнога ўпраўлення Міністэрства надзвычайных спраў, грузавы аўтамабіль пры выкананні манеўра зачапіў кузавам каркасную канструкцыю павільёна і той абваліўся.
Падчас здарэння пад навесам працавалі чатыры чалавекі. З цяжкімі пашкоджаннямі гаспіталізавана 46-гадовая жанчына. Пры абвале даху канструкцыі яна атрымала закрытую чэрапна-мазгавую траўму, струс мозгу і траўму пазваночніка.