На п'янага наехаў трактар
14 лютага ўвечары ў Слаўгарадзе 37-гадовы мужчына, якi ехаў на трактары па неасветленым участку вулiцы Калiнiна, наехаў на чалавека, якi ляжаў на дарозе. Мясцовы 39- гадовы жыхар, якi нiдзе не працуе, дапiўся да таго, што павалiўся прама на праезную частку. Флiкераў, якiя б дазволiлi ўбачыць яго ў святле фараў, на чалавеку не было. У вынiку здарэння п'янiца атрымаў цяжкiя траўмы i пераломы.
Алена Казлова.
Склад як прахадны двор?Са склада ААТ "Жабiнкаўскi цукровы завод" нехта выкраў 259 кг цукру. Да пошуку зладзеяў падключылiся супрацоўнiкi Жабiнкаўскага РАУС. Неўзабаве аператыўнiкi выйшлi на дваiх беспрацоўных з райцэнтра, якiя ўкралi цукар.
Драўлянаю качалкай ды па галавеУ Пiнскую гарбальнiцу даставiлi 43-гадовага мужчыну з чэрапна-мазгавой траўмай, пашкоджаннем мазгоў... Мiлiцыя ўстанавiла, што пацярпелага драўлянай качалкай пабiў пенсiянер — былы муж мацi траўмаванага. Скандал здарыўся 10 лютага, i толькi праз два днi пабiты быў дастаўлены ў бальнiцу. Пацярпелага выратаваць не ўдалося, i ён памёр 14 лютага.
Сымон Свiстуновiч.