Рэзкi паварот...

Источник материала:  
13.02.2010 — ЧП

Кiроўца аўтамабiля не справiўся з кiраваннем i ўехаў у тралейбус, якi стаяў на прыпынку грамадскага транспарту.

Ад удару легкавушку адкiнула на прыпынак, дзе людзi ў гэты час чакалi свайго маршруту. Пяцёра з iх атрымалi траўмы: чацвёра — сур'ёзныя, адзiн, паводле папярэднiх звестак, абышоўся нязначнымi ўдарамi. Кiроўца (1988 года нараджэння) iншамаркi не пацярпеў. Рэзкi паварот...

ДТЗ адбылося ў 9 гадзiн ранiцы на скрыжаваннi вулiц Сурганава i Куйбышава. Паводле слоў iнспектара аддзела агiтацыi i прапаганды УДАІ ГУУС Мiнгарвыканкама Аляксандра БРУЯ, сутыкненнем з тралейбусам скончылася няўдалая спроба кiроўцы аўтамабiля "Ровер" здзейснiць манеўр павароту. Сапраўдныя прычыны ДТЗ установiць следства.

Надзея ДРЫЛА.

←Чертово колесо

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика