У Клiчаўскiм раёне абрабавалi банкамат
13.02.2010
—
ЧП
У аграгарадку Арэхаўка ў ноч з 10 на 11 лютага абрабаваны банкамат ААТ "Белаграпрамбанк". Невядомыя зладзеi пранiклi ў адмiнiстрацыйны будынак саўгаса "Дабраволец", дзе не было ахоўнай сiгналiзацыi. Яны выставiлi акно, узламалi банкамат i скралi 28 мiльёнаў рублёў. Мiлiцыя шукае злачынцаў.
Алена Казлова.