Вызвалiўся — i зноў у турму

Источник материала:  
12.02.2010 — ЧП

Лiчаныя днi правёў на волi малады чалавек, якi 2 лютага вызвалiўся з месцаў пазбаўлення волi: на гэты раз "засвяцiўся" зламыснiк на рынку "Ждановiчы", дзе не ўтрымаўся ад спакусы, каб выкрасцi з гандлёвай палаткi... крэм для абутку i вадкасць для зняцця лаку.

Ранейшае пакаранне небарака, паводле звестак прэс-афiцэра Цэнтральнага РУУС Кацярыны Лiсоўскай, таксама адбываў за крадзеж. На гэты раз выхад на волю ён святкаваў з сябрам на рынку, дзе яны выпiлi, а пасля, бачна, хлопца пацягнула на прыгоды. Затрымалi зладзюжку праз паўгадзiны пасля ўчынення крадзяжу.

Ігар ГРЫШЫН.

←Отдай — и не взыщи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика