Супрацоўнiк калонii..скраў у асуджаных селядцы

Источник материала:  
09.02.2010 — ЧП

Асуджаны афiцэр унутранай службы — былы начальнiк аддзела тылавога забеспячэння папраўчай калонii Глыбокага, якi скраў са сховiшча агароднiны калонii 480 кiлаграмаў свежамарожанага селядца.

Як расказаў "Звяздзе" Мiхаiл Сашчэка, пракурор аддзела пракуратуры Вiцебскай вобласцi па наглядзе за разгляд крымiнальных спраў у органах пракуратуры, вывозiлi селядцы са сховiшча калонii сам былы начальнiк i яго падначалены. Былы начальнiк спадзяваўся, што рэалiзуе скрадзенае ў краме праз свайго знаёмага, у якога сваякi маюць дачыненне да гандлю. Ля гаража знаёмага пры выгрузцы селядца падначалены папаўся прадстаўнiкам праваахоўных органаў. Потым, калi расследавалi крымiнальную справу, высветлiлася, што ўсяго ў калонiю прывезлi каля 1,5 тоны селядца. Асуджаны вырашыў трохi на гэтым зарабiць. Як мог пайсцi на службовае злачынства чалавек, якi павiнен быць прыкладам у выкананнi закона? — цяжка зразумець. Яго падначалены праходзiў па крымiнальнай справе ў якасцi сведкi. Рашэннем суда былы начальнiк аддзела пазбаўлены на тры гады права займаць пасады кiраўнiка i матэрыяльна-адказнай асобы, ды яшчэ абавязаны заплацiць штраф — 8 мiльёнаў 750 тысяч рублёў. Для параўнання: кошт скрадзенай рыбы — меней за 1,5 мiльёна рублёў. Таксама была прыменена даволi рэдкая санкцыя — канфiскавалi легкавы аўтамабiль асуджанага "Рэно", на якiм перавозiлi скрадзены селядзец.

Аляксандр ПУКШАНСКІ.

Жыхарка Лiдскага раёна падазраецца ў забойстве прыёмнага дзiцяцi

Жыхарка Лiдскага раёна Гродзенскай вобласцi падазраецца ў забойстве прыёмнага малалетняга дзiцяцi, паведамiлi БЕЛТА ў абласной пракуратуры.

Пакуль яшчэ няма поўнага заключэння экспертаў-медыкаў, таму акалiчнасцi смерцi дзiцяцi не да канца ясныя. Але ёсць падставы для таго, каб падазраваць прыёмную мацi ў забойстве.

Па гэтым факце праводзiцца праверка. У дачыненнi да жанчыны заведзена крымiнальная справа па ч. 2 арт. 139 ("Забойства") КК Беларусi. Артыкул прадугледжвае да 25 гадоў пазбаўлення волi, альбо пажыццёвае зняволенне, а ў некаторых выпадках смяротнае пакаранне.

Як паведамлялася раней, хлопчык раптоўна памёр у снежнi 2009 года. Смерцi наступiла ў ванным пакоi, куды ён адправiўся ўмыцца пасля прыступу ванiтаў. Яго цела знайшла прыёмная мацi. Тады медыкi знайшлi на целе дзiцяцi прыкметы траўмы жывата.

Затрымалi пяцярых

У Маларыцкiм i Камянецкiм раёнах знiклi дзве аўтамашыны "Фальксваген-Пасат". Аператыўнiкi двух раёнаў аб'ядналi свае намаганнi i iм ўдалося выйсцi на банду з пяцi чалавек, якiх i затрымалi.

Жыхару Камянца пашчасцiла — яму аўтамабiль вярнулi, а вось яго калегу па няшчасцi не пашанцавала — другi "Фальксваген" зладзеi паспелi разабраць. Следства працягваецца.

Сымон Свiстуновiч.

←Инструкции надо помнить

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика