Вадзiцель у траўматычным шоку, жонка загiнула
Снегапады на Магiлёўшчыне ўскладнiлi сiтуацыю на дарогах. А палове сёмай ранiцы ў Бабруйскiм раёне адбылася аварыя, у якой пацярпелi людзi. Аўтамабiль "Рэно", якiм кiраваў 32-гадовы жыхар Мазыра, на небяспечным павароце выехаў на паласу сустрэчнага руху i сутыкнуўся з "БМВ". Паводле паведамлення ДАІ, вадзiцель"Рэно" не выбраў бяспечную хуткасць i не ўлiчыў дарожныя i метэаралагiчныя ўмовы. У вынiку сутыкнення ён атрымаў траўмы галавы i знаходзiцца ў стане траўматычнага шоку. Загiнула 31-гадовая жонка вадзiцеля, якая ехала пасажыркай.
Iлона Iванова.
Хто ходзiць у госцi...Пасля таго, як госцi пакiнулi дом грамадзянкi з Жыткавiчаў, жанчына зразумела, што знiк мабiльнiк. Апарат сотавай сувязi знайшлi ў непрацуючага раней судзiмага жыхара таго ж горада. У Доўску Рагачоўскага раёна пасля сумеснага распiцця напояў, якiя ўзнiмаюць настрой i агрэсiю, адзiн з мужчын, з пагрозамi нажом забраў у свайго таварыша 20 тысяч рублёў. На тую ж суму часова разбагацеў раней судзiмы грамадзянiн, якi прыйшоў у госцi да сябра ў вёсцы Раманавiчы Гомельскага раёна — ён збiў гаспадара i знiк. А вось у Гомелi пасля сумеснай ранiшняй гулянкi адзiн з гасцей "зрабiў ногi" тэлевiзару "Гарызонт".
Iрына АСТАШКЕВIЧ.