За суткі ў Мінску тры чалавекі скончылі жыццё самагубствам
У Першамайскім раёне павесілася 69‑гадовая жанчына. За анкалагічнай хворай даглядала сваячка. Напярэдадні самагубства пенсіянерка аформіла на яе даверанасць для атрымання пенсіі, растлумачыўшы, што самой ёй цяжка хадзіць. 4 лютага яна адправіла сваячку ў краму, а сама, пакінуўшы дзве запіскі, скончыла жыццё самагубствам. У адной запісцы пенсіянерка растлумачыла прычыны суіцыду, а ў другой аддала апошнія распараджэнні.
Таксама ў Першамайскім раёне і таксама шляхам павешання ўчыніў акт самагубства 20‑гадовы мінчанін. Малады чалавек вучыўся ў адным з ВНУ. Мінулым летам ён ездзіў на заробкі ў ЗША, хацеў там застацца, але не атрымалася. Вярнуўшыся ў Беларусь, нідзе не працаваў і не вучыўся.
Яшчэ адзін выпадак самагубства зарэгістраваны ў Кастрычніцкім раёне Мінска. Тут павесіўся 59‑гадовы непрацуючы мінчанін.
Абставіны і прычыны, якія падштурхнулі людзей да суіцыду, высвятляюць органы пракуратуры.
У мінулым годзе ў Мінску 209 чалавек скончылі жыццё самагубствам.
Найбольш высокі ўзровень смяротнасці ад суіцыду быў у Ленінскім і Партызанскім раёнах сталіцы, а найбольш нізкі — у Цэнтральным, Савецкім і Фрунзенскім раёнах.