Погоня за пьяным водителем по улицам Пружан закончилась аварией

Источник материала:  
03.02.2010 09:48 — ЧП
Погоня за пьяным водителем по улицам Пружан закончилась аварией
Фото: www.budni.by
Гэта гісторыя адбылася днём 30 студзеня на вуліцах райцэнтра і на дарогах раёна. Погоня за пьяным водителем по улицам Пружан закончилась аварией.

На вуліцы Янкі Купалы супрацоўнік дзяржаўтаінспекцыі паспрабаваў спыніць аўтамабіль, якім кіраваў малады гараджанін. Вадзіцель праігнараваў законныя патрабаванні дзяржаўтаінспектара і стаў уцякаць. Была арганізавана пагоня, якая працягвалася па гарадскіх вуліцах, а потым перайшла на шашу. Уцякач здолеў праехаць Белавусаўшчыну, і толькі каля Дабучына яго ўдалося спыніць. Супрацоўнік ДАІ перакрыў дарогу аўтамабілем, у які і ўрэзаўся парушальнік.

У выніку дарожна-транспартнага здарэння машына гараджаніна перакулілася. Сам вадзіцель практычна не пацярпеў. Ад медасведчання затрыманы адмовіўся, што стала падставай для прызнання яго нецвярозым. Да слова, летась парушальнік прыцягваўся да адміністрацыйнай і крымінальнай адказнасці за кіраванне ў нецвярозым стане. Зараз жа на яго складзены тры адміністрацыйныя пратаколы, якія ў суме прадугледжваюць штраф да 115 базавых велічынь, або больш чатырох мільёнаў рублёў, ці арышт на месяц.



←Квартирную мебель под плантацию конопли приспособил 30-летний житель Гродно.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика