Кілаграм рыбы за... 60 тысяч рублёў

Источник материала:  
03.02.2010 — ЧП

95 кiлаграмаў рачной рыбы было ў багажнiку аўтамабiля "Фалькс-ваген-Вента", якi быў затрыманы супрацоўнiкамi ДАІ ў вёсцы Агароднiкi Лiдскага раёна.

Як высветлiлася, трое лiдчан рыбачылi, выкарыстоўваючы падхватнiкi, на водных залiвах каля пасёлка Першамайскi. Незаконны ўлоў быў ацэнены ў 5 мiльёнаў 768 тысяч рублёў — у сярэднiм 60 тысяч рублёў за кiлаграм. Акрамя таго, па адпаведным артыкуле Крымiнальнага кодэкса затрыманым за гэта злачынства пагражае да шасцi гадоў iзаляцыi.

Барыс ПРАКОПЧ

Цiшэй i даўжэй

Развiццю атлусцення спрыяюць нiзкiя ўзроўнi фiзiчнай нагрузкi. Аднак гэта не азначае, што фiзiчныя практыкаваннi павiнны быць iнтэнсiўнымi.

Большасць вучоных сцвярджаюць, што лепш выконваць практыкаваннi меншай iнтэнсiўнасцi i большай працягласцi, паколькi менавiта яны спрыяюць мабiлiзацыi тлушчу з тлушчавай тканкi. Рэгулярныя фiзiчныя нагрузкi адыгрываюць важную ролю ў паўсядзённым балансе тлушчу. Для таго, каб не прыбаўляць у вазе, варта таксама ўмерана ўжываць тлушчы i алкаголь, аддаваць перавагу ежы з высокiм утрыманнем бялку.

Гiпертанiя i iнсульт

Iнсульты часцей сустракаюцца ў людзей, якiя пакутуюць ад артэрыяльнай гiпертанii. Апошняя з'яўляецца галоўным фактарам рызыкi мазгавога iнсульту. Пры знiжэннi артэрыяльнага цiску на фоне адэкватнага лячэння рызыка таксама знiжаецца — прыкладна на 40 працэнтаў на працягу 2—5 гадоў лячэння.

Iнсульт адбываецца паводле двух сцэнарыяў. У першым выпадку пры разрыве сасуда ў тканкi галаўнога мозга фрагмент атэрасклератычнай бляшкi трапляе ў прасвет дробнай артэрыi i блакуе кровазварот. Гэта ёсць мазгавая эмбалiя. У другiм выпадку згустак крывi закупорвае прасвет артэрыi ў галаўным мозгу. Гэта — мазгавы трамбоз.

Вядучая рубрыкi Святлана БАРЫСЕНКА.

"Адпомсцiлi..." Жыхар Гродна падпалiў аўтамашыну, якая стаяла каля аднаго з дамоў па вулiцы Фолюш. I разам з двума сваiмi сябрамi трапiў у следчы iзалятар.

Гэта тройца сабралася ўвечары, i падчас гутаркi адзiн з iх паведамiў, што яго кiнула жонка. I цяпер яна, не будучы афiцыйна разведзенай, пражывае з iншым мужчынам. Па прапанове сябра пакрыўджанага вырашылi сужыцеля нявернай жонкi правучыць. Селi ў аўтамабiль i накiравалiся на месца яе новага "гняздзечка", але спачатку заехалi на АЗС. А затым iнiцыятар помсты аблiў машыну сужыцеля бензiнам з пластыкавай бутэлькi i падпалiў.

Аўтамабiль атрымаў ад агню даволi сур'ёзныя "траўмы", аднак, на шчасце, дзякуючы супрацоўнiкам МНС цалкам згарэць не паспеў. Праз некалькi гадзiн праваахоўнiкi затрымалi "мсцiўцаў". Заведзена крымiнальная справа па артыкуле Крымiнальнага кодэкса "Наўмыснае знiшчэнне альбо пашкоджанне маёмасцi". Роля кожнага з затрыманых будзе вызначана ў ходзе папярэдняга расследавання.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Час расплаты

"Звязда" ўжо iнфармавала чытачоў пра судовы працэс, якi праходзiў у судзе Баранавiцкага раёна i г. Баранавiчы над грамадзянiнам ПАР, якi паспрабаваў абрабаваць аддзяленне банка. Д. Прынслу прызналi вiнаватым у разбойным нападзе на банк, асаблiва злосным хулiганстве i крадзяжы.

1 лютага суд прыгаварыў афрыканца да 13 гадоў пазбаўлення волi ў папраўчай калонii ўзмоцненага рэжыму. Асуджаны павiнен будзе выплацiць 5 млн рублёў кампенсацыi работнiцам аддзялення банка за маральную шкоду, нанесеную iм, i 1,5 млн рублёў жанчыне, якую пабiў падчас уцёкаў.

Давядзецца Д. Прынслу таксама вярнуць сваёй былой сужыцельцы з Салiгорска болей за 4 млн рублёў — кампенсаваць кошт украдзенага залатога калье з дыяментам.

У асуджанага ёсць 10 сутак, каб абскардзiць прыгавор у Брэсцкiм абласным судзе.

Сымон Свiстуновiч.

  Вiдаць, ёсць нядобразычлiўцы

ў прадпрымальнiкаў, якiя трымалi свой цытрусавы тавар у складах па вулiцы Шылава ў Гомелi. Памяшканне, якое полымя ахапiла сярод белага дня, належыць Гомельскаму аўтобуснаму парку № 6. У арэнду яго ўзялi адразу некалькi бiзнэсменаў, якiя спецыялiзуюцца на продажы замежных пладоў. У вынiку пажару згарэла 20 метраў даху будынка. Ад агню пацярпелi 10 аўтацыстэрн i адна машына. Страты, па iнфармацыi прэс-службы Гомельскага ўпраўлення МНС, складаюць каля 30 мiльёнаў рублёў. Папярэдняя прычына пажару — падпал.

I яшчэ адно вытворчае памяшканне пацярпела ад агню. У былым ваенным гарадку ў вёсцы Мышанка Петрыкаўскага раёна пажар адбыўся ў прыватным цэху, дзе час ад часу выраблялася спецадзенне. У гэтым выпадку прычына пажару высвятляецца.

Ахвяраў чырвонага пеўня, на шчасце, няма.

Iрына АСТАШКЕВIЧ.

←Герой по собственному желанию

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика