Лагапед-налётчык

Источник материала:  
28.01.2010 — ЧП

Лёгкага заробку шукаў 21-гадовы спецыялiст установы адукацыi "Шапчыцкi вучэбна-педагагiчны комплекс". Як расказаў намеснiк начальнiка РАУС Рагачоўскага раёна Леанiд Прорашняў, малады чалавек апоўднi прыйшоў у адно з аддзяленняў "Альфа-банка" ў Рагачове i падаў касiру ў акенца паперу з наступным тэкстам: "У мяне пiсталет. Цiха складзi грошы ў пакет i без глупстваў". Пры гэтым ён перадаў жанчыне полiэтыленавы пакет. Аднак ён хутка зразумеў, што супрацоўнiца банка нацiснула трывожную кнопку i выклiкала мiлiцыю. Злодзей паспрабаваў знiкнуць з месца здарэння, але ж дарогу яму адразу перагарадзiў супрацоўнiк банка, а праз секунды i спецыялiсты дэпартамента "Ахова" МУС. Як высветлiлася, зброi ў налётчыка, лагапеда па асноўнай спецыяльнасцi, не было.

Ірына АСТАШКЕВIЧ.

←Хватательный рефлекс

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика