Жыхар Рагачова са зброяй у руках спрабаваў абрабаваць банк

Источник материала:  
27.01.2010 10:03 — ЧП

Жыхар Рагачова (Гомельская вобласць) са зброяй у руках спрабаваў абрабаваць аддзяленне ЗАТ «Альфа‑Банк».

У рагачоўскае аддзяленне Альфа‑Банка 26 студзеня ў 11:55 зайшоў мясцовы жыхар 1989 года нараджэння і, пагражаючы пісталетам касірам, стаў патрабаваць грошы.

Аднак адзін з супрацоўнікаў банка паспеў націснуць «трывожную кнопку», і праз некалькі хвілін на месца прыбыў нарад дэпартамента аховы МУС, які і затрымаў гора‑рабаўніка.

У дачыненні да нападніка заведзена крымінальная справа.

←Царская охота директора льнозавода

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика