У Слуцку два браты згвалтавалі трэцякласніцу
26.01.2010 16:04
—
ЧП
Справа па ч. 3 арт. 167 Крымінальнага кодэкса (гвалтоўныя дзеянні сексуальнага характару ў дачыненні да заведама малалетняй) распачата ў Слуцку ў дачыненні да двух мясцовых жыхароў, 19‑гадовага і 17‑гадовага братоў.
Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама, злачынства было ўчынена 25 студзеня.
Нападпітку браты цэлы вечар здзекаваліся з трэцякласніцы - яе маци некуды выйшла па справах. З’яўленню маладых людзей дзяўчынка не здзівілася, бо ведала іх — маці школьніцы і братоў часта бачыліся.
Максімальнае пакаранне згодна з ч. 3 арт. 167 КК — 15 гадоў пазбаўлення волі.