Пенсіянер з Рэчыцы падазраецца ў педафіліі

Источник материала:  
26.01.2010 11:29 — ЧП

Пенсіянер з Рэчыцы падазраецца ва ўчыненні дзеянняў сексуальнага характару ў дачыненні да непаўналетніх.

У пракуратуры Рэчыцкага раёна пацвердзілі, што 25 студзеня ў дачыненні да раней не судзімага мужчыны 1945 года нараджэння распачата справа на падставе ч. 1 арт. 168 Крымінальнага кодэкса (дзеянні сексуальнага характару з непаўналетнім).

Яго падазраюць у тым, што з лета 2008 года па лістапад 2009 года ў сваім доме ён учыняў дзеянні сексуальнага характару з жыхарамі Рэчыцы, школьнікамі 1993, 1994, 1995 гадоў нараджэння.

←Пенсионера из Речицы подозревают в увлечении школьниками

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика