Трое хлопчыкаў выцягнулі з пажару 47‑гадовага суседа

Источник материала:  
25.01.2010 18:01 — ЧП

Увечары 24 студзеня ў вёсцы Старадубавая Гродзенскага раёна загарэўся жылы драўляны дом.

Жыццё ягонага гаспадара да прыезду пажарнікаў і хуткай дапамогі выратавалі трое хлопчыкаў.

Гуляючы на вуліцы, 8‑гадовы Дзяніс заўважыў дым з суседняга дома. Пакуль бацька малога тэлефанаваў у службу выратавання, яго старэйшыя браты пабеглі да палаючага будынка. Паводле Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС , 12‑гадовы Уладзь імгненна праскочыў праз кухню ў пакой, дзе і знайшоў гаспадара дома. Разам са старэйшым на два гады братам Яўгенам ён выцягнуў непрытомнага мужчыну на вуліцу.

Цяпер выратавальнікі з абласнога ўпраўлення МНС думаюць пра тое, як узнагародзіць сваіх юных «калег» за мужны ўчынак.

Меркаваная прычына пажару — выпадзенне вуглёў з печы на рыззё.

←Минчане пожаловались на низкую температуру в некоторых домах

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика