У Мінску ў выніку наезду «МАЗа» загінуў 22-гадовы хлопец
21.01.2010 12:03
—
ЧП
У Мінску ў выніку наезду «МАЗа» загінуў 22-гадовы хлопец, які пераходзіў дарогу на пераходзе, які быў не аснашчаны святлафорам.
Як паведамляе Дзяржаўтаінспекцыя сталіцы, трагедыя адбылася 20 студзеня прыблізна ў 7.00 насупраць дома №205 па вуліцы Розы Люксембург. У выніку наезду пешаход атрымаў закрыты пералом аснавання чэрапа, пералом сцягна і памёр ад траўм у Мінскай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі.
Усяго за мінулыя суткі ў Мінску зафіксавана 114 дарожна-транспартных здарэнняў, з якіх два — з пацярпелымі (адзін чалавек загінуў і яшчэ адзін атрымаў траўмы). За парушэнне правілаў праезду пешаходных пераходаў да адказнасці прыцягнуты 117 кіроўцаў. Аштрафаваны 264 пешаходы-парушальнікі.