Айчым выратаваў дзіця, а сам задыхнуўся ад дыму

Источник материала:  
19.01.2010 15:07 — ЧП

Пажар у прыватным доме вёскi Савiчы Брагiнскага раёна, якая знаходзiцца ў зоне адчужэння‑адсялення, пачаўся апоўначы. Паводле словаш выратаванага 10‑гадовага хлапчука, ён прачнуўся ад смуроду дыму i разбудзiў айчыма.

40‑гадовы мужчына, грамадзянiн Украiны, адразу разбiў шыбу ў акне i пхнуў у яе дзiця, аднак сам выбрацца не паспеў. Хлопчык памятае, што ачаг узгарання знаходзiўся ля грубкi. Пажар ахапiў памяшканне, адбыўся выбух газавага балона, якiм ушчэнт разнесла веранду.

←В Беларуси раскрыто громкое дело о краже из обменного пункта "Абсолютбанка".

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика