Адключылі «равуна» — і залезлі ў краму
18.01.2010 11:55
—
ЧП
Вясковую краму ў вёсцы Раёўка (Маладзечанскі раён) абакралі ў ноч на 14 студзеня. Міліцыя раскрыла злачынства на наступны дзень.
У краму злачынцы залезлі праз дах. Сігналізацыі і вартаўніка там няма. Быў толькі электрычны сігнал, так званы «равун», на выпадак пранікнення ў магазін. Зладзеі перарэзалі электрычныя правады, і «равун» быў адключаны.
З магазіна зніклі цыгарэты і спіртное. Сярод іншага — скрыня гарэлкі. Аператыўнікі агледзелі месца здарэння, прайшлі 100 метраў ад крамы і знайшлі на зямлі каля 20 пачак цыгарэт і недапітую бутэльку шампанскага.
Па гэтых слядах зладзеяў затрымалі і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання. А ўсяго ў Раёўцы чатары крамы.