У Мінску ліквідавана падпольная лабараторыя па вырабе опіуму

Источник материала:  
15.01.2010 14:39 — ЧП

У Ленінскім раёне Мінска ліквідавана падпольная лабараторыя па вырабе экстракцыйнага опіуму.

Як паведамілі ў аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, вытворчасць наркотыка размяшчалася ў кватэры дома на вуліцы Якубава (мікрараён Серабранка). Назіранне за яе жыхарамі і наведвальнікамі вялося некалькі месяцаў.

З доказамі злачынства трох маладых людзей, якія варылі опіум, удалося затрымаць 13 студзеня.

Следчым аддзелам папярэдняга расследавання Ленінскага РУУС распачата справа на падставе ч. 1 арт. 328 Крымінальнага кодэкса (незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і прэкурсораў).

←Фото. Трамвайная пробка во главе с «Мерседесом»

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика