44-гадовы мужчына падазраецца ў забойстве 101‑гадовай жанчыны

Источник материала:  
15.01.2010 10:29 — ЧП

Раней неаднаразова судзімы 44‑гадовы жыхар Веткаўскага раёна затрыманы па падазрэнні ў забойстве пенсіянеркі, жыхаркі Жыткавіцкага раёна 1908 года нараджэння.

Як паведамілі ў пракуратуры Жыткавіцкага раёна, труп пенсіянеркі з кровападцёкамі на твары быў знойдзены 13 студзеня ў доме загінулай у вёсцы Хлупін. Згодна з папярэднім заключэннем, жанчыну задушылі.

Устаноўлена, што злачынства ўчынена 12 студзеня з 20.00 да 22.00 з карыслівых меркаванняў. Мяркуецца, што ў пенсіянеркі былі выкрадзены грошы і рэчы.

←Сотрудника Лепельского РОВД могут представить к награде за задержание преступника

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика