У 2009 годзе ў Мінску ў ДТЗ загінулі 72 чалавекі

Источник материала:  
13.01.2010 11:35 — ЧП

У 2009 годзе ў Мінску зарэгістравана 1.158 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх пацярпелі людзі.

72 чалавекі загінулі, 1.291 атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці.

Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі ГУУС Мінгарвыканкама.

Сярод загінулых трое дзяцей, сярод параненых — 92.

73 ДТЗ, у якіх пацярпелі людзі, учынены па віне нецвярозых кіроўцаў.

Асноўным відам дарожна‑транспартных здарэнняў з пацярпелымі (больш за 50%) летась быў наезд на пешаходаў.

Загінулі 50 пешых удзельнікаў дарожнага руху, 592 атрымалі траўмы. З‑за перавышэння хуткасных рэжымаў руху загінулі 27 чалавек.

←Фото. Страшное землетрясение в Гаити

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика