Амаль 200 чалавек эвакуявалі пры пажары ў дзіцячым садку ў Маладзечне
13.01.2010 10:45
—
ЧП
Прыкладна 200 чалавек былі эвакуяваны пры пажары, які адбыўся 12 студзеня ў дзіцячым садку ў Маладзечне.
Паводле інфармацыі МНС, пажар адбыўся на другім паверсе ясляў‑садка №17 «Сонейка», у кабінеце псіхолага. Адміністрацыяй дзіцячага садка да прыбыцця падраздзяленняў МНС былі эвакуяваны 187 чалавек — 139 дзяцей і 48 работнікаў.
«Аўтаматычная пажарная сігналізацыя дазволіла выявіць пажар на пачатковай стадыі і прадухіліць трагічныя наступствы», — гаворыцца ў паведамленні МНС.
Пацярпелых няма, агнём пашкоджана маёмасць у кабінеце. Як мяркуецца, прычына пажару — кароткае замыканне ў электраправодцы.