У будынку Інстытута фізіка-арганічнай хіміі адбыўся пажар

Источник материала:  
13.01.2010 09:48 — ЧП

У будынку Інстытута фізіка‑арганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, размешчаным у Мінску па вуліцы Сурганава, 13, у ноч на 13 студзеня адбыўся пажар.

Узгаранне адбылося ў адным з кабінетаў на першым паверсе. Прыкладна ў 23.30 12 студзеня да будынка пад’ехалі прыблізна дзесяць пажарных разлікаў. Праз вялікую колькасць тэхнікі, што сабралася на праезнай частцы, на паўгадзіны быў прыпынены рух тралейбусаў у бок вуліцы Сталетава.

Пажар быў лакалізаваны і ліквідаваны бліжай да гадзіны ночы. Пах дыму распаўсюдзіўся па ўсім квартале паміж вуліцамі Сурганава і Акадэмічнай і далей на вуліцу Платонава.

Паводле папярэдняй інфармацыі, пацярпелых няма.

Таксама паводле папярэдняй інфармацыі, кабінет займаюць арандатары, у ім знаходзілася камп’ютэрная тэхніка.

У гэты час МНС высвятляе прычыны ўзгарання.

←Мощное землетрясение на Гаити привело к многочисленным жертвам

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика