Збіты арганізатар прэміі «Кліп‑марафон»

Источник материала:  
07.01.2010 15:21 — ЧП

Збіты арганізатар прэміі «Кліп‑марафон»

Здарэнне адбылося 6 студзеня на прыпынку грамадскага транспарту на вуліцы Максіма Танка. Да Міхала Нядзвецкага стаў чапляцца мужчына, які назваўся ахоўнікам аднаго з банкаў.

Паміж імі адбылася сутычка. У выніку Нядзвецкі атрымаў каля 15 удараў нагамі ў твар і па галаве. У хлопца зафіксавалі траўму правага вока і чэрапна‑мазгавую траўму лёгкай ступені. У будынку Цэнтральнага РУУС Нядзвецкі быў згубіў прытомнасць. У шпіталі хлопцу наклалі швы на брыво.

Міхал Нядзвецкі падаў заяву ў Цэнтральны РУУС з просьбай распачаць крымінальную справу па факце збіцця.

Міхал Нядзвецкі вядомы як арганізатар штогадовай культурнай прэміі «Кліп‑марафон».

←Бацькі забойцы‑албанца просяць прабачэння ў фінскага народа

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика