У Мінску за мінулыя суткі зарэгістравана 6 халадовых траўмаў
05.01.2010 10:17
—
ЧП
Пра гэта паведаміў галоўны доктар гарадской станцыі хуткай медыцынскай дапамогі Мінска Эдуард Козыраў.
Паводле яго слоў, у сталіцы зафіксавана 5 адмарожванняў і 1 выпадак пераахаладжэння. Усе пацярпелыя былі шпіталізаваны. У большасці выпадкаў яны былі ў нецвярозым стане.
Людзі, якія знаходзяцца ў моцны мароз у стане алкагольнага ап’янення, найбольш часта атрымліваюць халадовыя траўмы.
Акрамя таго, па дапамогу да дактароў станцыі хуткай медыцынскай дапамогі звярнуліся 12 пацярпелых з галалёднымі траўмамі.
Усяго на станцыю хуткай медыцынскай дапамогі за мінулыя суткі паступіла больш за 2 тыс. выклікаў.