Двойчы напаў на апарат для кавы
05.01.2010 09:36
—
ЧП
усталяваны на плошчы Прымаставой Мазыра, кіроўца аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.
Па словах начальнiка аддзела дазнання Мазырскага раённага аддзела ўнутраных спраў Ігара Кузьмiча, грамадзянiн растлумачыў свае дзеяннi тым, што «абодва разы аўтамат яго пакрыўдзiў, не даў яму духмянага напою, а грошы забраў». За гэта мужчына i пакараў апарат «Сайгома»: раскурочыў яго. Але ж ёсць i iншая версiя гэтага злачынства.
Верагодна, грамадзянiн спакусiўся на грошы, якiя былi ўнутры металiчнай скрынi i паспрабаваў дастаць у нейкi спосаб.
У любым выпадку, страты, нанесеныя прыватнаму прадпрымальнiку, якому належыць машына для кавы, за два разы складаюць суму, якая перавышае 3,5 мiльёна рублёў.