І сiгналiзацыю адключылi i краты адагнулi
05.01.2010
—
ЧП
Два вясковыя жыхары ў Полацкiм раёне прама як па сцэнарыi захапляльнага крымiнальнага фiльма абрабавалi краму.
Ноччу ў вёсцы Казiмiрава яны адключылi сiгналiзацыю, разбiлi аконнае шкло, адагнулi краты i трапiлi ў сярэдзiну крамы. Скралi прадукты харчавання, спiртныя напоi i цыгарэты агульным коштам 760 тысяч рублёў. Мiлiцыянеры з раённага аддзела мiлiцыi i Дэпартамента "Ахова" даволi хутка пры дапамозе службовага сабакi затрымалi злачынцаў. Iмi былi раней судзiмыя за рабаўнiцтва i крадзеж мясцовыя жыхары 55 i 50 гадоў. Падчас пошуку скрадзенага апошняе знайшлi дома ў затрыманых.
Аляксандр ПУКШАНСКI.