Двойчы напаў на апарат для кавы, якi ўсталяваны на плошчы Прымаставой Мазыра, вадзiцель аднаго з мясцовых прадпрыемстваў.
05.01.2010
—
ЧП
Ну i ну!
Па словах начальнiка аддзела дазнання Мазырскага раённага аддзела ўнутраных спраў Ігара Кузьмiча, грамадзянiн растлумачыў свае дзеяннi тым, што "абодва разы аўтамат яго пакрыўдзiў, не даў яму духмянага напою, а грошы забраў". За гэта мужчына i пакараў апарат "Сайгома": раскурочыў яго. Але ж ёсць i iншая версiя гэтага злачынства. Верагодна, грамадзянiн спакусiўся на грошы, якiя былi ўнутры металiчнай скрынi i паспрабаваў дастаць iх нейкiм спосабам. У любым выпадку, страты, нанесеныя прыватнаму прадпрымальнiку, якому належыць машына для кавы, за два разы складаюць суму, якая перавышае 3,5 мiльёна рублёў.
Iрына АСТАШКЕВIЧ.