Жыхар Светлагорска cкраў з гульнявога клуба навагоднюю ёлку
30.12.2009 10:43
—
ЧП
Па артыкуле за грабеж Светлагорскім РАУС 29 снежня распачата крымінальная справа па заяве, якая паступіла ад адміністратара мясцовага гульнявога клуба.
А 3‑й гадзіне ночы 27 снежня з залы ігравых аўтаматаў клуба невядомы адкрыта нахабна скраў навагоднюю ёлку і знік. Устаноўлена, што злачынства ўчыніў непрацуючы, раней не судзімы 24‑гадовы жыхар Светлагорска. Забраць украдзеную ёлку у зламысніка не ўдалося. Яму пагражае пакаранне ад штрафу ці папраўчых работ да пазбаўлення волі.