Легкавы аўтамабiль у Гомельскай вобласцi задавiў двух ляжачых на дарозе мужчын
30.12.2009
—
ЧП
Пра гэта БЕЛТА паведамiлi ў УДАІ МУС Беларусi.
ДТЗ адбылося 28 снежня ў цёмны час сутак. Вадзiцель легкавой аўтамашыны не заўважыў на дарозе ляжачых мужчын i ўчынiў наезд. Пакуль невядома, чаму двое мужчын 1976 i 1967 гадоў нараджэння ляжалi на паласе руху. Эксперты будуць вызначаць, цi знаходзiлiся яны ў стане алкагольнага ап'янення.
Як паведамiлi ў Дзяржаўтаiнспекцыi, за мiнулыя суткi ў Беларусi адбылося 17 улiковых ДТЗ, у якiх загiнулi 5 чалавек, а 16 паранены. Два ДТЗ былi ўчынены п'янымi вадзiцелямi.