У Брэсце патанулі двое малалетніх дзяцей і мужчына, які спрабаваў іх выратаваць

Источник материала:  
28.12.2009 10:47 — ЧП

Як паведаміў cтаршы следчы пракуратуры Ленінскага раёна Брэста Дзмітрый Клімовіч, трагедыя адбылася 26 снежня каля 15.00 на рацэ Мухавец, непадалёку ад кафэ «Ташкент», размешчанага на вуліцы Інтэрнацыянальнай.

Двое хлопчыкаў васьмі і шасці гадоў (абодва жыхары Брэста) выйшлі на замерзлую раку. Прыкладна за 10 метраў ад берага лёд праламаўся, і дзеці сталі тануць. Мужчына, які заўважыў гэта, спрабаваў выцягнуць дзяцей і сам патануў.

Дзяцей дасталі з ракі вадалазы, якія прыбылі на месца здарэння. Цела мужчыны з вады яшчэ не дасталі. Асоба загінулага ўстанаўліваецца.

Праверку па гэтым факце праводзіць пракуратура Ленінскага раёна Брэста.

←В Бресте утонули двое детей и их добровольный спасатель

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика