Канфiскавана дыскаў i касет на Br232 мiльёны
Не маркiраваная кантрольнымi знакамi Беларусi прадукцыя знойдзена на складзе аднаго з прыватных унiтарных прадпрыемстваў. Канфiскавана больш за 21 тысячу CD-дыскаў, DVD-дыскаў i аўдыёкасет на суму больш як 232 мiльёны. Штраф для парушальнiка можа скласцi больш за 300 базавых велiчынь.
Ігар ГРЫШЫН.
Расплацiўся "нехадавымi" грашымаНевядомы махляр пакрыўдзiў барысаўчанiна, з якiм расплацiўся расiйскай купюрай, што выйшла з абарачэння. Пацярпеламу, да якога завiтаў дадому прайдзiсвет, зразумела, трэба было i самому быць больш пiльным. Паводле звестак аддзялення iнфармацыi i грамадскiх сувязяў, у 42-гадовага барысаўчанiна пакупнiк набыў шэсць лiтраў мёду i выклаў за гэта 5 тысяч рублёў РФ. На жаль, гаспадар тавару не звярнуў увагi на адну важную акалiчнасць: купюра была ўзору 1992—1996 гадоў, яна выведзеная з абарачэння. Па факце заведзена крымiнальная справа, праваахоўнiкi шукаюць хiтруна.
Iгар ГРЫШЫН.