Збілі рыдлёўкай і абрабавалі

Источник материала:  
22.12.2009 09:56 — ЧП

Дзве жыхаркі Жыткавіцкага раёна збілі рыдлёўкай і абрабавалі аднавяскоўку.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, 20 снежня па факце разбойнага нападу распачата крымінальная справа. Міліцыяй устаноўлена, што 17‑гадовая і 20‑гадовая жыхаркі вёскі Запясочча збілі рыдлёўкай 55‑гадовую аднавяскоўку і забралі ў яе 550 тысяч рублёў.

Абедзве дзяўчыны былі ў стане алкагольнага ап’янення.

У Нароўлі 19 снежня 15‑гадовы падлетак напаў на 73‑гадовую жанчыну, і, паводле паведамлення міліцыі, «з прымяненнем насілля, небяспечнага для жыцця» выхапіў у яе з рук сумку. Здабычай злачынцы сталі прадукты і пара шарсцяных шкарпэтак.

Хлапец затрыманы, скрадзенае забрана.

←Скандал на «Электронике»: На предприятии недостача в 10 миллиардов рублей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика