У зiмовую казку — на навагоднiм экспрэсе

Источник материала:  
22.12.2009 10:09 — ЧП

З 25 снежня па 10 студзеня па Дзiцячай чыгунцы ў сталiцы будзе курсiраваць фiрмовы цягнiк «Навагоднi экспрэс».

Бацькам з дзецьмi прапануецца iнтэрактыўнае тэатралiзаванае падарожжа ў навагоднiм утульным «вагончыку» па заснежаным лесе, дыскатэка ў Бабы Ягi, сустрэчы з казачнымi героямi i, безумоўна, з Дзедам Марозам i Снягуркай.

Прычым сцэнарый мерапрыемства пабудаваны такiм чынам, запэўнiваюць арганiзатары, што кожны пасажыр цягнiка лiтаральна з першых хвiлiн падарожжа стане не пасiўным назiральнiкам, а самым што нi ёсць актыўным удзельнiкам тэатралiзаванай дзеi…

Працягласць «падарожжа ў зiмовую казку» — 1 гадзiна 10 хвiлiн. Кошт бiлета — 10 тысяч рублёў (у тым лiку i для дзяцей).

←Погода в Европе: снегопады и еще раз снегопады

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика