20-гадовая маці ўтапіла нованароджанага сына ў ванне
Пракуратура Лунінецкага раёна распачала крымінальную справу ў дачыненні да паштальёна раённага вузла сувязі, якая ў апошні дзень верасня ўтапіла ў ванне свайго сына.
Паводле папярэдніх звестак следства, 30 верасня, вечарам 20‑гадовая дзяўчына нарадзіла ў сябе ў доме хлопчыка, якога адразу ж наўмысна ўтапіла ў ванне. Пасля гэтага жанчына з мэтай утойвання злачынства выкінула цела сына ў гарод суседзяў.
Цела малога праляжала на вуліцы каля месяца, пакуль яго не знайшлі.
Супрацоўнікі міліцыі знайшлі маці памерлага дзіцяці ды высветлілі ўсе акалічнасці справы. Судова‑медыцынская экспертыза ўстанавіла, што смерць хлопчыка наступіла ад механічнай асфіксіі.
Падазраваная затрыманая. Ёй інкрымінуецца здзяйсненне злачынства, прадугледжанага арт. 140 КК РБ (забойства свайго дзіцяці падчас родаў або непасрэдна пасля іх, здзейсненае ва ўмовах псіхатраўмуючай сітуацыі, выкліканай родамі), якая прадугледжвае пакаранне да пяці гадоў пазбаўлення волі.