У Баранавічах заведзеная першая крымінальная справа за распаўсюд парнаграфіі
17.12.2009 10:06
—
ЧП
Дзяўчына заявіла ў міліцыю на свайго хлопца, што ён нібыта размясціў яе фота эратычнага характару на адным з сайтаў.
У дачыненні да жыхара Баранавічаў 15 снежня па матэрыялах аддзела па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Баранавіцкага ГУУС і аддзела па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій УУС Брэсцкага аблвыканкама распачатая крымінальная справа паводле ч. 2 арт. 343 КК (распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў).
Па месцы жыхарства маладога чалавека праведзены ператрус, канфіскаваны сістэмны блок кампутара.
Па інфармацыі прэс-службы ГУУС, гэта першая крымінальная справа падобнага характару ў практыцы баранавіцкіх праваахоўнікаў.