Парушальнiк адцягнуўся па поўнай

Источник материала:  
17.12.2009 — ЧП

Увечары работнiкi Аршанскай мiжрайiнспекцыi разам з прадстаўнiкамi Талачынскага таварыства паляўнiчых i рыбаловаў каля вёскi Башарова Талачынскага раёна заўважылi легкавы аўтамабiль, якi рухаўся па сельскагаспадарчым полi.

На аўтамабiльнай дарозе Варанцэвiчы — Бабравiнне дзяржiнспектары паспрабавалi спынiць легкавiк. Аднак вадзiцель аб'ехаў службовы аўтамабiль па сустрэчнай, зачапiўшы пры гэтым дырэктара структуры-лесакарыстальнiка. З дапамогай ДАІ "Аўдзi-80" была знойдзена ў вёсцы Варанцэвiчы. Уладальнiк адмовiўся прад'явiць легкавiк для агляду. Знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, паводзiў сябе дзёрзка, нецэнзурна лаяўся ў адрас супрацоўнiкаў мiлiцыi i дзяржiнспектараў. Пазней буян быў дастаўлены ў райаддзел мiлiцыi, дзе на яго склалi пратакол за дробнае хулiганства.

Сяргей РАСОЛЬКА.

←Мать героина

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика