За мінулыя суткі ў выніку пажараў загінулі 11 чалавек
16.12.2009 11:51
—
ЧП
Пра гэта паведаміў прэс‑сакратар Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Віталь Навіцкі.
«У большасці выпадкаў людзі загінулі з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні. Гэта адна з асноўных прычын пажараў з гібеллю людзей і зімой, і летам», — сказаў ён.
Усяго за мінулыя суткі ў Беларусі адбыўся 41 пажар. Навіцкі падкрэсліў, што пры рэзкім пахаладанні заўсёды павялічваецца колькасць пажараў у жылым сектары.