А ў Гомелі мароз стаў прычынай смерці 58‑гадовага мужчыны
16.12.2009 11:05
—
ЧП
Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, вечарам 14 снежня ў бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі быў дастаўлены невядомымі мужчына, без пэўнага месца жыхарства, у стане алкагольнага ап’янення і агульнага пераахаладжэння цела. Раніцай 15 снежня ён памёр.
У апёкавым аддзяленні гарадской бальніцы №1 паведамілі, што ў іх на лячэнні з дыягназам «абмаражэнне» знаходзіцца 43‑гадовы мужчына, таксама без пэўнага месца жыхарства.