У Мінску пры раскідванні пясчана‑салянкі пашкоджаны некалькі аўто + фота
14.12.2009 16:55
—
ЧП
![]() onliner.by |
Інцыдэнт здарыўся 14 снежня на вуліцы Машынабудаўнікоў. Пра гэта паведамілі на ўнітарным прадпрыемстве «Рэмаўтадар Заводскага раёна Мінска».
Як адзначылі на прадпрыемстве, у пясчаную сумесь па тэхнічных прычынах трапілі буйныя камяні.
Паводле слоў спецыялістаў УП «Рэмаўтадар Заводскага раёна Мінска», уладальнікам машын будзе скампенсавана зробленая шкода. У юрыдычную службу прадпрыемства на гэты час звярнуліся чатыры аўтамабілісты. Агульная колькасць пацярпелых машын пакуль невядомая.