У Баранавічах кіроўца збіў жанчыну з дзіцем і збег
08.12.2009 19:49
—
ЧП
Здарэнне адбылася 7 снежня ўвечары. «Людзі, якія сталі сведкамі таго здарэння, выбеглі на праезную частку і паспрабавалі перакрыць дарогу «Kia». Аднак кіроўца, выехаў на ходнікі, аб’ехаў натоўп і знік на вялікай хуткасці», — распавёў дзяржаўтаінспектар АДАІ Баранавіцкага ГУУС Андрэй Валкавыцкі.
У выніку ДТЗ
Праз гадзіну супрацоўнікі міліцыі знайшлі пашкоджаную машыну ў адным з мікрараёнаў горада — на вуліцы Рэпіна.
Асоба мужчыны, які збіў жанчыну і дзіця, па словах Андрэя Валкавыцкага, высветленая, аднак ён пакуль не затрыманы: хаваецца. Тым не менш, супрацоўнікі праваахоўных органаў упэўненыя, што зловяць яго ў бліжэйшы час.