Вынес тумбачку з грашыма
06.12.2009 16:11
—
ЧП
У Мiнску супрацоўнiкi мiлiцыi вышукваюць невядомага зладзюжку, якi ў 39-гадовай жанчыны выкраў з кватэры тумбачку, дзе ляжала прыстойная сума.
Злачынца, у якога быў час з васьмi па шаснаццаць гадзiн дня, паквапiўся менавiта на тумбачку, дзе i былi прыхаваныя грошы. Як выявiлася, здабычай невядомага сталi тры мiльёны рублёў i 250 даляраў.