Двое салігорскіх падлеткаў знялі фірменныя лагатыпы з 46 іншамарак
Справа па ч. 1 арт. 205 КК (крадзеж) распачата Салігорскім РАУС у дачыненні да двух мясцовых падлеткаў.
Як паведаміў начальнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Мінаблвыканкама Аляксандр Шункевіч, 15‑гадовыя хлопцы былі затрыманы ноччу нарадам Салігорскага аддзела дэпартамента аховы, калі гулялі ў футбол плафонамі ад ліхтароў вулічнага асвятлення.
Падлеткі сказалі, што плафоны валяліся на зямлі, што яны ідуць у інтэрнат сваёй навучальнай установы.
Пры даглядзе ў кішэнях хлопцаў было знойдзена 46 фірменных лагатыпаў ад іншамарак.
Падчас разбору высветлілася, што вандалы знялі іх з машын, прыпаркаваных на вуліцах Будаўнікоў і Чыгуначнай.
Пакуль у міліцыю звярнуліся толькі чатыры чалавекі, чые машыны пазбавіліся адрозных знакаў. Уладальнікі астатніх лагатыпаў устанаўліваюцца. Аб суме прычыненага ўрону можна меркаваць па тым, што толькі адну «зорку» з «Мерсэдэс С220» гаспадар ацаніў у 100 тысяч рублёў.