Спалілі за сабой масты і падпалілі кватэры
У аграгарадку Холмеч Рэчыцкага раёна зарэгiстраваны адразу два падпалы, прычынай якiх сталi адносiны памiж мужчынам i жанчынай, якiя абвастрылiся.
44‑гадовы мясцовы жыхар падпалiў кватэру ў трохпавярховым доме, дзе пражывала яго дама сэрца з сям’ёй — мужам i 11‑гадовым сынам, — якая яго не прыняла. На той момант iх не было дома. Зламыснiк, з‑за якога ў вынiку пажару пашкоджаныя некалькi кватэр, быў затрыманы.
Аднак на зыходзе тыдня пажар узнiк ужо ў яго доме. У мiнулыя выхадныя па падазрэннi ва ўчыненнi гэтага падпалу была дапытаная жанчына, прыхiльнасцi якой i дамагаўся затрыманы. Яна прызналася ва ўчыненнi злачынства i патлумачыла свой учынак жаданнем адказаць экс‑сябру тым жа. У дачыненнi да жанчыны ўзбуджана крымiнальная справа.
У вёсцы Азяраны Рагачоўскага раёна мужчына, дамагаючыся замужняй сялянкi, спрабаваў спалiць яе хату, а ў вёсцы Хомiчкi Мазырскага раёна былы муж з‑за крыўды падпалiў аўтамабiль жонкi.
Па гэтых фактах заведзены крымiнальныя справы.