Прадавец‑практыкант скраў з гомельскага магазіна сотавы тэлефон

Источник материала:  
02.12.2009 10:54 — ЧП

Крымінальная справа за крадзеж распачата 1 снежня ў адносінах да 18‑гадовага жыхара Гомеля.

Як паведамілі ў прэс‑службе УУС Гомельскага аблвыканкама, малады чалавек, які быў практыкантам у адным з прыватных магазінаў горада, скраў з вітрыны апарат сотавай сувязі «Самсунг» коштам больш за 600 тысяч рублёў.

Міліцыя канфіскавала скрадзены тэлефон, былога прадаўца‑практыканта чакае суд.

←Авария в центре Минска

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика