У Салігорскім раёне ў выніку ДТЗ згарэлі два кіроўцы машынаў

Источник материала:  
01.12.2009 12:53 — ЧП

54‑гадовая жыхарка Салігорска і 22‑гадовы расіянін загінулі ў дарожна‑транспартным здарэнні, якое здарылася 30 лістапада ў Салігорскім раёне.

Як паведамілі ва УУС Мінскага аблвыканкама, паблізу вёскі Мазуршчына жанчына пры выкананні абгону, не справілася з кіраваннем «Рэно Кліо». У выніку машыну занесла, і яна сутыкнулася «Масквічом», што ехаў насустрач. Гэтым аўтамабілем кіраваў грамадзянін Расіі.

Пасля сутыкнення абедзве аўтамашыны загарэліся. Абодва кіроўцы загінулі на месцы здарэння.

Па гэтым факце заведзена справа па ч. 3 арт. 317 КК (парушэнне правілаў дарожнага руху, якое пацягнула па неасцярожнасці смерць двух або больш асоб).

Паводле звестак Дзяржаўтаінспекцыі МУС Беларусі, за мінулыя суткі ў краіне зарэгістравана 19 дарожна‑транспартных здарэнняў, у якіх тры чалавекі загінулі і 17 атрымалі раненні.

←В Минске закрыт "супермаркет" наркотиков.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика