18‑гадовы аршанец парэзаў нажом супрацоўніка ДАІ

Источник материала:  
30.11.2009 16:42 — ЧП

Справа паводле падазрэння ў замаху на забойства супрацоўніка міліцыі (ч. 1 арт. 14 і арт. 362 Крымінальнага кодэкса) распачата пракуратурай Віцебскага раёна ў дачыненні да 18‑гадовага жыхара Оршы.

Як паведаміў БелаПАН пракурор Віцебскага раёна Вячаслаў Скрыцкі, малады чалавек, затрыманы супрацоўнікам ДАІ Сенненскага РАУС за кіраванне аўтамашынай у стане алкагольнага ап’янення, нанёс міліцыянеру некалькі ўдараў нажом.

Зараз 28‑гадовы пацярпелы знаходзіцца ў Віцебскай абласной клінічнай бальніцы. Той, хто ўчыніў напад, затрыманы.

Інцыдэнт адбыўся а першай гадзіне ночы 29 лістапада на мяжы Віцебскага і Сенненскага раёнаў.

←ДАІ шукае кіроўцу аўтамабіля, які збіў на пешаходным пераходзе інваліда

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика