Нелегальны канал увозу дарагіх аўтамабіляў выявілі пінскія мытнікі
Тры адмiнiстрацыйныя працэсы па факце незаконнага ўвозу дарагiх аўтамабiляў BMW Х5 2008 года выпуску завяршылi нядаўна аператыўнiкi Пiнскай мытнi.
Падчас аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў, праведзеных супрацоўнiкамi мытнi пры шчыльным узаемадзеяннi з калегамi з органаў унутраных спраў i з пасольствамi ФРГ i Вялiкабрытанii, высветлiлася, што гэтыя аўтамабiлi знаходзяцца ў вышуку i ўнесены ў базу звестак Інтэрпала як скрадзеныя. У момант вывазу з Еўропы заяў аб крадзяжы не было, аўтамабiлi яшчэ знаходзiлiся на рэгiстрацыйным улiку ў Iталii. Далейшая праверка i экспертыза паказалi, што прадстаўленыя для мытных мэтаў дакументы падробленыя. Акрамя таго, на адным BMW быў зменены iдэнтыфiкацыйны нумар. Машыны адабраныя, справы накiраваныя ў суд. Па адным з аўтамабiляў суд ужо вынес рашэнне аб канфiскацыi.