Музычны кiраўнiк спалiлася на кантрабандзе
Папярэднiм расследаваннем Вiцебскага аддзела ўнутраных спраў на транспарце заведзена крымiнальная справа ў дачыненнi да музычнага кiраўнiка дзiцячага садка. 44-гадовую жанчыну, жыхарку Вiцебска, затрымалi ў краме Беларускай чыгункi, дзе яна спрабавала непрацуючай зямлячцы прадаць за 790 тысяч рублёў два залатыя ланцужкi, кулон i завушнiцу для пiрсiнгу. Гэтыя вырабы не мелi прабiрнага кляйма. А па месцы жыхарства падазронай праваахоўнiкi канфiскавалi яшчэ 45 залатых вырабаў амаль на 18 мiльёнаў рублёў.
Крымiнальная справа заведзена таксама і ў дачыненнi да прадаўца крамы "АРЗ станцыi Гродна". Гэтая жанчына падазраецца ў тым, што з кастрычнiка 2005 года па сёлетнi верасень шляхам прысваення i растраты ўчынiла крадзеж таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў больш як на 28 мiльёнаў рублёў.
Ігар ГРЫШЫН.