Аблiў сябе бензiнам i падпалiў
У Дуброўне 31-гадовы мужчына, рабочы прадпрыемства мясцовай камунальнай гаспадаркi, аблiў сабе бензiнам i падпалiў. Пажарных выклiкаў сусед. Апошняму, дарэчы, самагубца неаднаразова i раней заяўляў, што спалiць сабе з-за... частых сварак з жонкай.
З апёкамi цела (65 працэнтаў) мужчыну даставiлi ў апёкавае аддзяленне Аршанскай гарадской бальнiцы № 1. Ён знаходзiцца ў цяжкiм стане.
Аляксандр ПУКШАНСКІ.
ДаiгралiсяУ Бабруйску тры заўзятыя азартныя гульцы абрабавалi выпадковага мiнака
Гэта здарэнне адбылося 12 лiстапада: а 5-й гадзiне ранiцы двое маладых людзей i дзяўчына вярталiся з клуба, дзе ўклалi ў iгравыя аўтаматы ўсё да апошняга рубля. Хацелася адыграцца, але сродкаў не было. Тады шалёная кампанiя заўважыла ў двары аднаго з дамоў мужчыну. Гэта быў 26-гадовы рабочы ААТ "Белшына". Маладыя людзi дагналi яго, павалiлi на зямлю, збiлi, адабралi ўсе грошы i мабiльны тэлефон.
Мiлiцыю на месца здарэння выклiкаў вартаўнiк Бабруйскага аддзела Дэпартамента аховы МУС. Ён ахоўваў адзiн з адмiнiстрацыйных будынкаў паблiзу i, калi пачуў гукi бойкi, нацiснуў на кнопку трывожнай сiгналiзацыi. На месца прыбыла група затрымання, i службовы сабака Прайд упэўнена прывёў мiлiцыянераў да найблiжэйшай гульнявой залы, дзе кампанiя трацiла адабраныя 525 тысяч рублёў. Маладыя людзi затрыманы за рабаванне.
Алена Казлова.